← Усе навіны
Мы запусцілі belsupport.org — што тут будзе
Мы запусцілі гэты сайт, каб беларусам у ЗША было прасцей знаходзіць правераную інфармацыю і атрымліваць падтрымку.
Што будзе з’яўляцца тут у бліжэйшы час:
- Гайды — пакрокавыя інструкцыі, што рабіць у розных сітуацыях: ад планавых сустрэч з ICE да затрымання.
- Бібліятэка — справаздачы па краіне (country conditions) і дакументы, якія дапамагаюць умацаваць вашу справу.
- Абнаўленні — важныя змены ў іміграцыйных працэдурах і правілах, якія тычацца беларусаў.
Калі вам патрэбна дапамога ўжо цяпер — скарыстайцеся кнопкамі ўнізе экрана: паведаміць пра затрыманне або запытаць дапамогу з кейсам.