Мы — ініцыятыўная група актывістаў, якая прадстаўляе Belarusian Refugee Support

Мы аб’ядналіся, каб аказваць інфармацыйную і арганізацыйную падтрымку беларусам у Канадзе, якія сутыкнуліся з праблемамі, звязанымі з пратэрмінаванымі беларускімі пашпартамі, іміграцыйным статусам або пагрозай прымусовага вяртання ў Беларусь.

Мы не аказваем юрыдычных паслуг і не даём індывідуальных іміграцыйных кансультацый. Наша задача — высветліць, якая дапамога неабходная, падзяліцца агульнадаступнай інфармацыяй і дапамагчы знайсці кантакты кваліфікаваных спецыялістаў, праваабарончых арганізацый і службаў падтрымкі.